Фонд "Ідэя": Конкурс журналісцкіх матэрыялаў пра КСА (Беларусь)

Фонд "Ідэя" сумесна з кампаніяй Velcom ладзіць конкурс лепшых публікацый пра карпаратыўную сацыяльную адказнасць.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных, электронных і аўдыёвізуальных СМІ, журналісты-фрылансеры і блогеры.

Намінацыі конкурсу:

1. "Лепшы матэрыял, які папулярызуе КСА сярод прадстаўнікоў бізнэсу і грамадскасці ў Беларусі (з прыкладамі практык)".

2. "Лепшы матэрыяла аб КСА-праектах кампаніі Velcom".

3. "Лепшы матэрыял пра V-ты Міжнародны форум па КСА".

Мэта конкурсу - папулярызацыя карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў Беларусі, прамоўцыя прынцыпаў КСА сярод бізнэсу і шырокай грамадскасці, заахвочванне да асвятлення V-га Міжнароднага форуму па КСА ў Мінску.

Конкурсная публікацыя/сюжэт/праграма мусіць быць прысвечана праектам сацыяльна адказнага бізнэсу, уключаць прыклады айчынных практык у сферы КСА і быць скіравана на папулярызацыю КСА сярод прадстаўнікоў беларускага бізнэсу і грамадскасці.

Пры ацэнцы конкурсных матэрыялаў і вызначэнні пераможцаў улічваюцца наступныя крытэры:

- адпаведнасць умовам конкурсу,

- даступнасць,

- ступень раскрыцця тэмы,

- практычная значнасць матэрыялу.

Мовы конкурсу - руская, беларуская. Аўтарскія матэрыялы прымаюцца па 11 снежня 2015 года на е-мэйл: pr@velcom.by (з тэмай ліста "КСА-Конкурс"), альбо на паштовы адрас: 220030, Беларусь, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36-2.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

  • для друкаваных выданняў - электронную версію ў фармаце "Word" і скан-копію старонкі з публікацыяй,
  • для анлайн-выданняў і блогаў - электронную версію ў фармаце "Word" і спасылку на матэрыял, змешчаны ў сеціве Інтэрнэт,
  • для тэлеканалаў/радыё - запіс праграмы і/альбо сюжэта (на лічбавым носьбіце), а таксама гіперлінк для іх запампоўвання з агульнадаступнага рэсурсу ў сеціве Інтэрнэт.

Падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

Прызы конкурсу:

1. лічбавая фотарамка teXet;
2. шматфункцыянальны перахаднік (адаптэр + картрыдэр USB),
3. знешні акумулятар "Energy Sistem Extra Battery 10000";
4. радыёпраектар;
5. стылёвы заплечнік для ноўтбука;
6. заплечнік Velcom.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца да спецыялісткі аддзела карпаратыўных камунікацый Velcom Дар'і Пракаповіч (тэл.: (029) 140 53 68, е-мэйл: d.Prokopovich@velcom.by), каардынатаркі праектаў фонда "Ідэя" Юліі Крутавай (тэл.: (029) 249 02 79, е-мэйл: julie.krutova@gmail.com).

 

Паводле Isefi.by.