Фінансаванне мініпраектаў па супольных дзеяннях у абарону грамадскіх інтарэсаў (Беларусь)

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва) ладзіць конкурс на фінансаванне мініпраектаў, скіраваных на супольную дзейнасць па абароне грамадскіх інтарэсаў, правоў чалавека, спрыянне магчымасці карыстацца сваімі правамі для ўразлівых груп насельніцтва.

Мэта конкурсу - развіццё патэнцыялу мясцовых НДА, грамадскіх ініцыятыў, актывістаў.

Фінансаванне выдаткоўваецца на мініпраекты па прасоўванні дэмакратыі, абароне правоў, развіцці грамадзянскай супольнасці, інш.

Тэрмін ажыццяўлення мініпраектаў - 6-12 месяцаў. Памер фінансавання мініпраекта - 1-4 тыс. еўра.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: Grants.Belarus@HumanRightsHouse.org (з тэмай ліста "Заяўка на конкурс супольных праектаў"). Прапановы прымаюцца па 15 студзеня 2017 года.

Арганізатары конкурсу ладзяць семінар-трэнінг "Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту". Удзельнікі трэнінгу пазнаёмяцца з умовамі конкурсу, атрымаюць тлумачэнні адносна падрыхтоўкі заяўкі праектаў, парады экспертаў. Для запісу на трэнінг неабходна не пазней за 6 лістапада 2016 года запоўніць анлайн-анкету.

Падрабязней - на тут.

 

Паводле HumanRightsHouse.org