Film4Climate - сусветны конкурс відэа

Аўтары фільмаў і творцы з усяго свету ва ўзросце ад 14 да 35 год запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе відэа "Film4Climate". Конкурс прысвечаны тэме глабальнага змянення клімату і пытанням ўстойлівага развіцця ў розных краінах.

Конкурсныя працы прымаюцца з 15-га чэрвеня да 15-га верасня 2016 года. Хранаметраж відэафільмаў - да 5 хвілін.

Відэаролікі мусяць натхняць да пераменаў, распавядаць пра новыя шляхі вырашэння праблем і дзеянні людзей па ўсім свеце для прасоўвання кліматычнага руху.

У журы конкурсу ўваходзіць славуты італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.

Пераможцаў конкурсу чакаюць грашовыя прэміі і абсталяванне для творчай працы ў якасці прызоў. Падрабязнасці - на сайце конкурсу. Даведкі - праз е-мэйл: Film4Climate@worldbank.org.

 

 

Паводле Connect4Climate.org.