Fialta: Рок-летнік для жанчын і дзяўчын

Фундацыя Пазітыўных змяненняў (Польшча) і моладзевы адукацыйны цэнтр "Fialta" (Беларусь) запрашаюць жанчын і дзяўчын у рок-летнік, які пройдзе 18-22 траўня 2016 года.

Летнік "Пазітыўныя Змяненні - Women's Rock Camp" - гэта 5 дзён сумеснай музычнай творчасці і забаў: удзельніцы будуць вучыцца граць на абраным інструменце (гітара, барабаны, інш.), спяваць, ствараць рок-гурты і запісваць песні. Па заканчэнні летніку выступ гуртоў удзельніц пройдзе на канцэрце ў Мінску.

Фундацыя Пазітыўных змяненняў (Польшча) прасоўвае летнікі міжнароднай сеткі Girls Rock Camp, якая налічвае 60 кэмпаў па ўсім свеце.

Патрабаванні да кандыдатак:

  • узрост больш за 18 год;
  • жаданне быць удзельніцай і далучыцца да арганізатарскае каманды;
  • жаданне граць і пець у рок-гурце.

Удзел бясплатны! Каб запісацца ў летнік, неабходна запоўніць анлайн-анкету.

Дэдлайн - 10 траўня 2016 года. Даведкі па тэл.: (025) 675 18 44. Па дадатковых пытаннях можна ліставаць на е-мэйл: womenrockcamp@gmail.com.

 

Паводле FIALTA.org.