Фестываль сацыяльных прадпрыемстваў FILfest 2016 (Італія)

FILfest - штогадовы фестываль сацыяльнага бізнесу. Сёлета фестываль пройдзе 4-6 снежня ў Катаніі (Італія). Да ўдзелу запрашаюцца сацыяльныя прадпрыемствы, якія працуюць у галіне сельскай гаспадаркі, адказнага спажывання, перапрацоўкі адкідаў, развіцця альтэрнатыўных шляхоў кіравання прыроднымі рэсурсамі, утылізацыі смецця, барацьбы са змяненнем клімату і зніжэння рызык прыродных бедстваў.

FILfest 2016 мае мэтай абмеркаванне мадэляў прадпрыемстваў, якія адказваюць на сучасныя глабальныя выклікі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, інш.

Мэта арганізатараў - даведацца, якім чынам сацыяльныя прадпрыемствы паспяхова вырашаюць такія пытанні, як экалагічнае аднаўленне, міграцыя, кліматычныя змены.

Вітаюцца сацыяльныя прадпрыемствы, якія прасоўваюць інавацыйныя ідэі.

Дэдлайн - 30 ліпеня 2016 года. Заяўка на ўдзел падаецца анлайн. Даведкі - праз е-мэйл: info@filfest.org.

 

Паводле MladiInfo.eu.