Фестываль нефармальнай адукацыі 2014

5-6 снежня 2014 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё. Рау пройдзе "V-ты Фестываль нефармальнай адукацыі". Мэта фестывалю бягучага года - паказ ролі і магчымасцяў нефармальнай адукацыі, а таксама яе карысці для грамадзства.

Фестываль-2014 традыцыйна ўвасабляе адкрытую пляцоўку для прафесійных абмеркаванняў ў сферы нефармальнай адукацыі і абмену досведам для практыкаў, тэарэтыкаў, метадыстаў, якія прадстаўляюць розныя сектары дзейнасці (недзяржаўны, дзяржаўны, прыватны). Праграма двух фестывальных дзён уключае: прэзентацыі адукацыйных праграм і праектаў; майстар-класы лепшых адукатараў; творчыя конкурсы; дыскусіі па актуальных пытаннях развіцця нефармальнай адукацыі ў Беларусі і за яе межамі і г.д.

Задачы Фестываля-2014: прадставіць нефармальную адукацыю як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнцый і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця; абмен досведам і наладжванне партнёрскіх сувязей паміж удзельнікамі; абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных напрамкаў развіцця нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу ў Фестывалі-2014 запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Беларусі, а таксама ў краінах СНД і Еўразвязу.

Рэгістрацыйны ўнёсак у  Фестывалі-2014 для беларускіх удзельнікаў складае 100 тыс. бел. руб., для ўдзельніказ з іншых краін - 100 еўра. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анлайн-анкету (беларускім удзельнікам - не пазней за 3 лістапада 2014 года, удзельнікам з іншых краін - не пазней за 27 кастрычніка 2014 года). Праграма Фестывалю-2014, а таксама дадатковая інфармацыя даступная па спасылцы.

Арганізатары "V-га Фестывалю нефармальнай адукацыі": Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь, Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства "Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау". Партнёры "V-га Фестывалю нефармальнай адукацыі": Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі, Асветніцкая ўстанова "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый", Грамадскае аб'яднанне "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта", Трэнінгавы цэнтр "Квадратны апельсін", Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Біржа арганізацыйнага развіцця", Бізнес клуб "IMAGURU", Адукацыйны і кадравы цэнтр "Новае заўтра".