EYP-Belarus: 2-гі Міжнародны саміт у Львове

16-19 ліпеня 2015 года ў Львове (Украіна) Еўрапейскі моладзевы парламент - Беларусь (EYP-Belarus) ладзіць 2-гі Міжнародны саміт. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць дыскусіі і дэбаты вакол тэмы "Устойлівая Еўропа - у напрамку гнуткіх паставак і кемлівага энергетычнага менеджменту".

Праграма саміту ўключае мерапрыемствы па камандаўтварэнні, працу Генасамблеіі, "Еўравёску" і "Еўраканцэрт".

Запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце ад 16 да 21 года. Удзел бясплатны. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне падчас мерапрыемства, а таксама кампенсуюць транспартныя выдаткі на паездку.

Удзельнікі маюць шанц увосень прадстаўляць Беларусь на 80-м Міжнародным саміце ў Лейпцыгу (Германія).

Заяўкі кандыдатаў прымаюцца да 23:59 17 чэрвеня 2015 года.

Каб падаць заяўку, націсніце сюды.

Па дадатковых пытаннях лістуйце на е-мэйл: EYPbelarus@gmail.com.

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.

 

Паводле Edu-Active.com.