EVS: Валанцёрства ў Польшчы

ГА "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" запрашае да ўдзелу ў праектах Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) у Польшчы. Пачатак працы валанцёраў - верасень 2015 года. У EVS-праектах могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі 18-30 гадоў, якія вывучаюць польскую мову і маюць матывацыю да валанцёрства. Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія цікавяцца крэатыўнымі тэхнікамі: маляваннем, музыкай і г.д.

Валанцёраў для EVS-праектаў у сацыяльнай сферы шукае Польская Фундацыя імя Роберта Шумана. Праца валанцёраў будзе звязана з навучаннем дзяцей і дапамогай людзям з інваліднасцю.

Валанцёраў будуць прымаць наступныя польскія арганізацыі:

Для ўдзелу ў праекце не патрабуецца валоданне спецыяльнымі навыкамі. Сціслае апісанне дзейнасці валанцёраў падчас праекту можна прачытаць тут. Больш дакладную інфармацыю пра прымаючыя арганізацыі можна знайсці ў базе дадзеных па  EI Reference Number ці PIC Number.

Для ўдзелу неабходна да 6 студзеня 2015 года даслаць заяўку і суправаджальныя дакументы (матывацыйны ліст, фота і г.д.) на е-мэйл: info.evs@schuman.pl (з тэмай ліста "APPLICATION 2015"). Абраныя кандыдаты пасля 15 студзеня 2015 года праз skype/тэлефон будуць запрошаны на інтэрв'ю.

Адпраўляючая арганізацыя - NGO "YEC "Fialta" (кантактная асоба - Alisa Karpovich,  alisa.karpovich@gmail.com).

 

Паводле Fialta.org