EVS: Валанцёрства ў Лодзі (Польшча)

Беларусы ва ўзросце 18-30 гадоў запрашаюцца да ўдзелу ў валанцёрскім праекце ў Лодзі (Польшча), які пройдзе з 1-га верасня 2015 года па 31-га ліпеня 2016 года ў межах праекту Еўрапейскай валанцёрскай службы (EVS) міжнароднай праграмы Erasmus +.

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя, адказныя маладыя людзі, якія цікавяцца адукацыйнай дзейнасцю.

Кандыдаты мусяць запоўніць анкету і даслаць яе на е-мэйл: evs.3pietra@gmail.com (з тэмай ліста "EVS application <Ваша прозвішча на ангельскай мове>). У межах праекту арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі, забяспечваюць пражыванне і харчаванне валанцёраў.

Дэдлайн - 10 красавіка 2015 года (уключна).

 

Паводле Ampby.org.