EVS: Валанцёрства ў Германіі

Моладзевы адукацыйны цэнтр "Fialta" прапануе прыняць удзел у валанцёрскім праекце ў Германіі (Маркельфінген). Тэрмін праекта складае 10-12 месяцаў. Чакаецца, што валанцёр/валанцёрка будзе дапамагаць у арганізацыі праграм для дзяцей і моладзі:

- ладзіць спартовыя і культурныя мерапрыемствы (арыентаванне на мясцовасці; камандныя гульні; водныя спартовыя мерапрыемствы - каноэ, рафтынг; даследчыя туры на свежым паветры і г.д.),

- удзельнічаць у паўсядзённай працы арганізацыі (выконваць адміністрацыйныя задачы; ладзіць воркшопы; весці дакументацыю; сумесна з персаналам арганізацыі прымаць удзел у прыгатаванні ежы, уборцы і г.д.).

Таксама вітаюцца ідэі і прапановы, якія могуць быць рэалізаваныя ў межах валанцёрскага праекту.

Праект пачнецца 1 траўня 2015 года. Прымаючая арганізацыя ў Германіі - NaturFreunde Deutschland e.V.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-30 гадоў,
  • валоданне ангельскай і/альбо нямецкай мовай на размоўным узроўні,
  • жаданне атрымаць валанцёрскі досвед,
  • мець магчымасць удзельнічаць у праекце ў вызначаны тэрмін,
  • валодаць досведам (пажадана) арганізацыі мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі (анімацыя, тэатральныя пастаноўкі і г.д.).

Валанцёрства фінансуецца ў межах праграмы Еўразвязу "Эразмус +: Еўрапейская валанцёрская служба". Арганізатары пакрываюць выдаткі на падарожжа ў Германію, пражыванне, харчаванне, мясцовы транспарт (праязны на аўтобус), мясцовую страхоўку і візу. Штомесяц валанцёр/валанцёрка будзе атрымліваць грошы на кішэнныя выдаткі ў памеры 110 еўра. Таксама для яго/яе будзе арганізаваны курс вывучэння нямецкай мовы (3 гадзіны на тыдзень).

Кандыдаты мусяць да 6 лютага 2015 года даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-мэйл: alisa.karpovich@gmail.com (тэма электроннага ліста - "EVS- NaturFreunde"). Падрабязная інфармацыя пра праект размешчана тут.

 

Паводле Youth Center "Fialta".