Еўропа побач з намі: Конкурс фатаграфіі

Еўрапейскі міжкультуры фестываль ізноў у Мінску! Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас да ўдзелу ў фотаконкурсе "Еўропа побач з намі", галоўным прызам якога з'яўляецца падарожжа ў адну з краін Еўразвязу. Не грае ролі, ці Вы аматар, ці прафесіянал, але калі Вы любіце і здольныя перадаваць праз фатаграфію тое, што вы бачыце і адчуваеце, - гэты конкурс для Вас.

 Умовы ўдзелу:

  1. Знайдзіце сюжэт на тэму "Еўропа побач з намі" і раскрыйце яго праз адну ці некалькі фатаграфій. Пастаноўка ў фотаздымках таксама вітаецца. Тэмамі кадраў могуць быць людзі, краіны і адносіны паміж імі. Вітаюцца фотаздымкі, якія распавядаюць пра міжнародныя праекты. Фатаграфія павінна тлумачыць, як вы разумееце суседства з іншымі краінамі і культурамі, а таксама як гэтае суседства на вас уплывае. Для нас, безумоўна, важныя тэхніка выканання і кампазіцыя кадра, але галоўнае - гэта вашая ідэя. Эмацыйны настрой і атмасфера будуць станоўча адзначаны прафесійным журы.
  2. Здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі ці адной з краін Еўразвязу ці "Усходняга партнёрства" (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны) і адпавядаць наступным тэхнічным патрабаванням: фармат ".jpg", памер 1024х768, якасць 300dpi, памер файла ад 1 МВ да 3 МВ. Дасылаць на конкурс можна ня больш за 3 фотаздымкі.
  3. Дашліце да нас вашыя працы да 30 жніўня 2014 года на e-mail: info@odb-office.eu з пазнакай "Фотаконкурс". Удакладніце ў лісце сваё прозвішча, імя, хатні адрас, e-mail і нумар тэлефона.
  4. Удзельнікамі конкурсу могуць стаць грамадзяне Беларусі, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны.

 

Журы, у складзе якога будуць арганізатары конкурсу, прадстаўнікі амбасадаў і прафесійныя фатографы, вызначыць галоўнага пераможцу. Удзельнікі, якія зоймуць 2-е і 3-е месца ў конкурсе, атрымаюць памятныя прызы. Калі якасных прац будзе дастаткова шмат, кіраўніцтва конкурсу арганізуе выставу. Праглядзець фотагалерэю падарожжа пераможцы мінулага году Віталія Бразоўскага можна па гэтай спасылцы. Таксама прапануем Вам азнаеміцца з фіналістамі конкурсу мінулага года.

Конкурс фатаграфіі "Еўропа побач з намі" ёсць часткай мерапрыемстваў "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю", які арганізуецца "Офісам за дэмакратычную Беларусь" (Брусель), "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск) і фондам "Ідэя" і адбудзецца ў Мінску з 3-га па 13-га верасня 2014 года.