Еўрапейскі тыдзень мабільнасці - пешкі па водна-зялёным дыяметры Мінска

17 верасня 2016 года (субота) у межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці  каманда кампаніі "Гарадскі ляснічы" запрашае мінчан вывучаць "зялёнае" вымярэнне горада і паўдзельнічаць у пешым марафоне па водна-зялёным дыяметры Мінска даўжынёй 42 кіламетры

Месца збору: галоўны ўваход у Цэнтральны дзіцячы парк імя М. Горкага (станцыя метро "Плошча Перамогі").

Час збору: 09:00.

Удзел бясплатны!

Арганізатары раюць аматарам хады пешкі і ўсім жадаючым далучыцца да марафона мець зручны абутак, ваду, лусцікі (ці любы іншы падсілкунак) і абавязкова зменныя шкарпэткі. А самыя трывалыя ўдзельнікі атрымаюць у падарунак кнігу "Мінскі гарадскі шпацырны марафон" (на рускай мове).

Кантактная асоба : +375 29 500 21 69 (Кірыл).