Еўрапейскі інструмент па дэмакратыі і правах чалавека

Еўрапейская камісія абвесціла конкурс праектных прапаноў у межах Еўрапейскага інструмента па дэмакратыі і правах чалавека (EIDHR). Агульны бюджэт конкурсу складае больш за 26 мільёнаў еўра.

Дадзены міжнародны інструмент скіраваны на прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека і на падтрымку ініцыятыў грамадзянскай супольнасці.

У прыватнасці, Еўракамісія вітае прапановы па:

- Падтрымцы праваабарончых арганізацый, якія працуюць на нізавым узроўні ў складаных сітуацыях і на аддаленых тэрыторыях (ЛОТ №1 памерам 5 млн. еўра скіраваны на: палягчэнне доступу праваабаронцаў да свабоднай і незалежнай інфармацыі, уключаючы Інтэрнэт-крыніцы і абыход кібер-цэнзуры, лічбавую бяспеку; удзел праваабаронцаў у публічным дыялогу і доступ да міжнароднай падтрымкі і рэгіянальных праваабарончых механізмаў; умацаванне патэнцыялу праваабаронцаў і арганізацый грамадскай супольнасці). Праектная прапанова мусіць быць рэалізавана мінімум у 2-х краінах. Мінімальны памер фінансавання складае 250 тыс. еўра, максімальны - 1 млн. еўра. 

- Падтрымцы барацьбы супраць смяротнага пакарання (дзеянняў па адмене смяротнага пакарання, усталяванні мараторыя на смяротнае пакаранне, абмежаванні ўжывання смяротнага пакарання) (ЛОТ № 3 памерам 6.866.185 еўра скіраваны на: пашырэнне ўсведамлення праблематыкі юрыстамі, адміністратыўнымі ўладамі, парламентарыямі, дэпутатамі; умацаванне права на сумленны і бесстароны суд; маніторынг захавання мінімальных стандартаў у адносінах да правапарушэнняў, звязаных з наркотыкамі, у адносінах да непаўнагадовых правапарушальнікаў, цяжарных жанчын і маладых мамаў, людзей сталага веку і людзей з псіхічнымі захворваннямі). Вітаюцца праектныя прапановы з краін, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. Праектная прапанова мусіць быць рэалізавана толькі ў адной краіне і па-за межамі ЕЗ. Мінімальны памер фінансавання складае 800 тыс. еўра, максімальны - 1,5 млн. еўра.

- Падтрымцы мігрантаў, уключаючы запытаўшых статус уцекача з "трэціх" краін, унутраных перасяленцаў, асобаў без грамадзянства (ЛОТ № 4 памерам 5 млн. еўра скіраваны на: ахову правоў мігрантаў, абарону асобаў без грамадзянства, прадухіленне актаў гвалту ў адносінах да мігрантаў, іх юрыдычную падтрымку і прадухіленне выправаджэння). Мінімальны памер фінансавання складае 250 тыс. еўра, максімальны - 1 млн. еўра). Праектная прапанова мусіць быць рэалізавана мінімум у 2-х краінах, якія знаходзяцца на адным мігранцкім шляху.

 

Апошні тэрмін для падачы заяўкі - 1 кастрычніка 2015 года. Каб падаць заяўку, націсніце сюды. Больш падрабязная інфармацыя пра Еўрапейскі інструмент па дэмакратыі і правах чалавека (EIDHR) размешчана і ўмовы конкурсу (на ангельскай мове знаходзіцца  тут.)

 

Крыніца: EC.Europa.eu.