Еўрапейская студэнцкая рада - Рада Еўропы: Навучальная сесія для прадстаўнікоў студэнцтва (Будапешт)

Еўрапейская студэнцкая рада (ESU) (Будапешт, Венгрыя) сумесна з дэпартаментам па справах моладзі Рады Еўропы (Страсбург, Францыя) ладзіць навучальную сесію "Студэнцкія лідары для правоў чалавека, дэмакратыі і міру". Навучанне пройдзе 16-22 кастрычніка 2016 года ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў Будапешце. Мэта навучання - далейшае развіццё вышэйшай адукацыі як сродка для дэмакратычнай інавацыі і сацыяльнай інклюзіі, пабудова арганізацыйнага патэнцыялу студэнцкіх прадстаўнікоў у галіне правоў чалавека, дэмакратыі, міру, роўнасці ў адукацыі, выкарыстанні нефармальнай адукацыі і падыходаў узаемнага навучання.

Мэты навучання:

  • замацаванне студэнцкага руху з справе вырашэння праблем інклюзіі і дэмакратычнага ўдзелу;
  • развіццё сумеснай дзейнасці па прамоўцыі дэмакратычнага ўдзелу і правоў чалавека;
  • сумесная праца па развіцці руху "No Hate Speech";
  • інш.

Запрашаюцца:

  • прадстаўнікі нацыянальных студэнцкіх саюзаў, студэнцкіх арганізацый якія з'яўляюцца сябрамі, кандыдатам у сябры або асаццяванымі сябрамі Еўрапейскай студэнцкай рады (ESU);
  • студэнцкія актывіста з краін-сябраў Рады Еўропы або краін, якія далучыліся да Еўрапейскай культурніцкай канвенцыі (сярод краін, якія далучыліся, - Беларусь).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед і інтарэс да далейшай працы над вырашэннем праблем у галіне правоў чалавека, дэмакратычнага грамадзянства, пабудовы міру і інклюзіўнай адукацыі;
  • зацікаўленасць да выкарыстання набытых ведаў і кампетэнцый у працы/дзейнкасці;
  • гатоўнасць да сеткавага супрацоўніцтва з іншымі ўдзельнікамі.

Асабліва вітаецца ўдзел прадстаўнікоў студэнцтва з наступных краін: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Бельгія, Данія, Германія, Венгрыя, Італія, Латвія, Малдова, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сербія, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія, Украіна, Злучанае Каралеўства. Пры наборы ўдзельнікаў перавага будзе надавацца кандыдатам непрадстаўленых груп у вышэйшай адукацыі, у прыватнасці: мігрантам; людзям з уразлівых сацыяльна-эканамічных слаёў; студэнтам з сельскіх рэгіёнаў; студэнтам з неадукаваных сямей; прадстаўнікам ЛГБТК.

Працоўная мова навучання - ангельская. Унёсак удзельніка складае 50 еўра. Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне, кампенсацыю выдаткаў на вандроўку пры наяўнасці арыгіналаў квіткоў. Даведкі - праз е-мэйл: liva@esu-online.org (прадстаўніца Еўрапейскай студэнцкай рады (ESU) спадарыня Liva Vikmane). Дэдлайн - 20 жніўня 2016 года.

Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Чытайце таксама:

Совет Европы: Беларусь вступила в Болонский процесс, значит, мы можем больше работать по данной теме

Сиболт Ноорда: Дорожная карта модернизации высшей школы - серьёзная вещь, пришло время меняться