Еўрапейская акадэмія дыпламатыі: Вясновы воркшоп па тэме Ўсходнееўрапейскага партнёрства

З 18 па 23 красавіка 2016 года ў Еўрапейскай акадэміі дыпламатыі ў Варшаве пройдзе воркшоп, прысвечаны "Ўсходнееўрапейскаму партнёрству", Еўрапейскай палітыцы добрасуседства і знешняй палітыцы Еўразвязу. Мерапрыемства ладзіцца за падтрымкай Фонда Конрада Адэнаўэра і акцыянернага таварыства "PZU" (Польшча).

1-тыднёвая праграма навучання ўключае трэнінгі па набыцці практычных навыкаў вядзення міжнародных перамоў, лідарства і публічнай прамовы. Запрашаюцца палітычныя і грамадскія лідары, дзяржслужбоўцы і прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, якія хочуць навучыцца ўплываць на змяненні сітуацыі ў сваёй краіне.

Навучанне ўключае лекцыі, семінары, воркшопы, навучальныя візіты, сустрэчы з дыпламатамі і еўрапейскімі палітыкамі.

Каб удзельнічаць, неабходна запоўніць анлайн-форму і дадаць CV (у фармаце Europass).

Удзел платны (з пражываннем - 610, без пражывання - 390 еўра).

Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў з Беларуісі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана прадугледжаны стыпендыі, якія пакрываюць кошт навучання, харчавання і пражывання. Навучэнцы самастойна аплочваюць выдаткі на падарожжа і візу.

Суіскальнікі стыпендый мусяць прадставіць CV (у фармаце Europass) і сціслае эсэ на адну з наступных тэмаў (памер 3-5 старонак; шрыфт Times New Roman; 12 пункт; міжстр. 1,5; бакавы водступ 2,5 см):

  • Будучыня "Ўсходнееўрапескайга партнёрства" - поспех ці параза?
  • Сацыяльныя беспарадкі ў краінах "Ўсходнееўрапейскага партнёрства" - вытокі і наступствы.
  • Супрацоўніцтва ў энергетычных праектах ў краінах "Усходнееўрапейскага партнёрства" як інструмент знешняй палітыкі.

Дэдлайн падачы заявак для суіскальнікаў стыпендый на ўдзел - 29 лютага 2016 года.

Агульны набор удзельнікаў ажыццяўляецца да 21 сакавіка 2016 года.

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: +48 22 378 11 98, на е-мэйл: jjasinska@diplomats.pl (спадарыня Joanna Jasińska - каардынатарка міжнародных праграм).

Паводле Diplomats.pl.