Erasmus+ Youth: Трэнінг у Фінляндыі па інклюзіі моладзі

9-13 лютага 2016 года ў Эспаа (Фінляндыя) пройдзе трэнінг па арганізацыі і ўдзеле ў міжнародных праектах (моладзевы абмен, валанцёрства) па інклюзіі маладых людзей, якія знаходзяцца ў неспрыяльным становішчы (ва ўмовах дыскрымінацыі, у цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчы альбо жыццёвай сітуацыі, з невялікай колькасцю магчымасцей). 3-дзённы трэнінгавы курс скіраваны на набыццё кантактаў інклюзіўных арганізацыяў. Вядоўцы курсу пакажуць даступныя крыніцы фінансавання інклюзіўных праектаў і пакрокавы працэс іх здзяйснення.

Курс разлічаны на спецыялістаў, якія працуюць з такой моладдзю, дагэтуль не ладзілі міжнародных праектаў і маюць жаданне даведацца пра магчымасць іх арганізацыі. Таксама вітаюцца ўдзельнікі са спецыяльнымі патрэбамі (па пытаннях падтрымкі можна ліставаць на е-мэйл: tony@salto-youth.net).

Дэдлайн - 8 снежня 2015 года. Падрабязная інфармацыя - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.