Erasmus +: Усходні экспрэс 2015

З 21-га па 27-га чэрвеня 2015 года ў межах праграмы "Erasmus+" у Славакіі ладзіцца трэнінгавы курс "Усходні экспрэс 2015". Мерапрыемства скіравана на развіццё супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі краін Усходняга партнёрства (Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана) і Вышаградскай групы (V4) (Чэхіі, Польшчы, Славакіі і Венгрыі).

Мэта трэнінгавага курсу - умацаванне супрацоўніцтва паміж арганізацыямі з вызначаных рэгіёнаў, заахвочванне да рэалізацыі новых праектных ідэй і якаснага паляпшэння дзейнасці.

На трэнінгу будуць прадстаўлены:

- інфармацыя пра "Erasmus+" і моладзевыя абмены ў межах гэтай праграмы,

- магчымасці супрацоўніцтва паміж краінамі Ўсходняга партнёрства і Вышаградскай групы ў межах праграмы "Erasmus+".

Курс скіраваны на:

- лепшае разуменне праектнага мэнэджменту моладзевых абменаў,

- атрыманне ведаў, набыццё навыкаў і досведу арганізацыі паспяховых моладзевых абменаў (з фокусам на моладзевым удзеле ў працэсе),

- аб'яднанне спецыялістаў, якія працуюць з моладдзю, з мэтай вызначэння новых праектных ідэй моладзевых абменаў у межах праграмы "Erasmus+".

На трэнінгавы курс "Усходні экспрэс 2015" будуць набраны 24 чалавекі з ліку валанцёраў і прафесійных моладзевых работнікаў з краін Усходняга партнёрства і Вышаградскай групы. Запрашаюцца моладзевыя лідары і каардынатары праектаў, якія зацікаўлены ў арганізацыі новых міжнародных моладзевых абменаў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны,
  • прадстаўніцтва (сяброўства) ў моладзевай арганізацыі ці нефармальнай моладзевай суполцы з паўнамоцтвам стварэння будучых праектных прапаноў у межах "Erasmus+",
  • узрост - больш за 18 гадоў,
  • базавыя веды пра праграму "Erasmus+",
  • досвед працы з моладдзю / удзелу ў моладзевым праекце ў сваёй краіне,
  • гатоўнасць да развіцця міжнародных моладзевых праектаў,
  • актыўны ўдзел на працягу ўсяго трэнінгавага курсу,
  • валоданне ангельскай мовай.

Праграма 5-дзённага трэнінгавага курсу ўключае:

- прэзентацыю магчымасцяў супрацоўніцтва ў рэгіёне Ўсходняга партнёрства ў межах "Erasmus+",

- інфармацыю пра пошук партнёраў,

- парады па арганізацыі паспяховага праекту моладзевага абмену,

- знаёмства з нефармальнай адукацыяй у моладзевых абменах,

- выкарыстанне міжкультурнай адукацыі ў моладзевых праектах і інш.

Кандыдаты мусяць падаць анлайн-заяўку да 10 траўня 2015 года. Падрабязная інфармацыя размешчана на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца па тэл.: + 421 908 678 814, альбо на е-мэйл: alena.tomanova@iuventa.sk (спадарыня Алена Таманова).

Паводле Salto-Youth.net.