Erasmus +: Семінар для моладзевых лідараў у Эстоніі

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя "Грамадзянскі форум" запрашае ў Нарву (Эстонія) на семінар "Маладыя людзі выбіраюць" у межах праграмы  Erasmus +. Запрашаюцца ініцыятыўныя моладзевыя лідары 16-24 гадоў.

Семінар скіраваны на распаўсюд еўрапейскіх каштоўнасцей,  распрацоўку механізмаў удзелу моладзі ў жыцці грамадства на мясцовым, нацыянальным узроўні і на межкультурную камунікацыю.

Мерапрыемства мае мэтай падтрымку пазітыўнай матывацыі ў моладзі ва ўдзеле ў выбарах.

Вітаюцца моладзевыя актывісты і работнікі. Працоўная мова семінару - ангельская. Наяўнасць шэнгенскай візы для кандыдатаў абавязковая.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2015 года. Анкеты неабходна дасылаць на электронную пошту: iharnikitsin@yahoo.com (на дадзены е-мэйл можна звяртацца па дадатковых пытаннях). Падрабязная інфармацыя пра семінар размешчана тут.

 

Паводле CivilForum.by.