Erasmus +: Моладзевы семінар у Чэхіі

  Пры падтрымцы еўрапейскай праграмы Erasmus+ з 19 па 27 кастрычніка 2014 года ў сталіцы Чэхіі Празе адбудзецца моладзевы семінар пад назвай «Wear the coat - bring the change». Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя і мэтанакіраваныя актывісты ў разнастайных сферах ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Тэма міжнароднага семінару - актыўны ўдзел моладзі ў сучасным жыцці грамадства.

 Семінар «Wear the coat - bring the change» будзе праходзіць цалкам на ангельскай мове. Арганізатары мерапрыемства часткова пакрываюць выдаткі ўдзельнікаў: яны дапамагаюць у атрымані візы, забяспечваюць харчаванне і пражыванне і кампенсуюць 70% транспартных выдаткаў.

 Зацікаўленыя кандыдаты мусяць даслаць ліст на e-mail: simba_113@tut.by. У лісце неабходна пазначыць досвед удзелу ў міжнародных праграмах Erasmus+ ці Youth in Action, а таксама матывацыю (прычыну і мэту такога ўдзелу). Апошні тэрмін падачы заяўкі - 4 жніўня 2014 года.

Паводле civilforum.by