Erasmus +: Магістратура ў галіне навакольнага асяроддзя

Магістарская праграма "Erasmus +" "Аквакультура, навакольнае асяроддзе і грамадства" ажыццяўляецца ў Брытаніі, Францыі і ў Грэцыі (Крыт). 2-гадовы курс арыентаваны на замежных студэнтаў са ступенню бакалаўра ў экалагічных ці сацыяльных навуках. Вітаюцца студэнты, якія навучаліся па наступных спецыяльнасцях: біялогія і водная біялогія; экалагічная эканоміка і палітыка; навукі аб навакольным асяроддзі і марскіх рэсурсах; спецыяльнасці, звязаныя з аквакультурай.

Кандыдаты мусяць валодаць ангельскай мовай і прадставіць вынікі тэста IELTS (6,0 – 6,5).

Унёсак за падачу заяўкі складае 100 фунтаў стэрлінгаў. Стыпендыя пакрывае выдаткі на падарожжа, навучанне і пражыванне.
Дэдлайн падачы заявак - 20 лютага 2015 года. Падрабязная інфармацыя падрабязна пра ўмовы і неабходныя дакументы для стыпендыі размешчана тут.

 

Паводле Greenbelarus.info.