Erasmus +: Магістарская праграма "Мадэлі і метады колькаснай эканомікі"

У межах Erasmus + прапануюцца стыпендыі для навучання па магістарскай праграме "Мадэлі і метады колькаснай эканомікі". Мова навучання - ангельская. Праграма распрацавана кансорыюмам 4-х еўрапейскіх універсітэтаў: Пантэон-Сарбоны (Францыя), Білефельдскага ўніверсітэта (Германія), Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны (Іспанія), Венецыянскага Ўніверсітэта Ка-Фаскары (Італія).

Праграма ўключае наступныя дысцыпліны: паліталогія, матэматычнае мадэліраванне, фінансы, вылічэнні і сімуляцыя, актуарныя разлікі (інш.).

Выпускнікі праграмы могуць працягваць даследаванні ў абраных кірунках альбо працаваць на разнастайных пасадах ва ўрадзе, прыватных кампаніях або фінансавых установах.

Дэдлайн - 7 лютага 2016 года. Поўная інфармацыя - на старонцы праграмы.

Пры нязручнасцях у працэсе падачы заяўкі неабходна ліставаць на е-мэйл: qemapp@univ-paris1.fr.

 

Паводле Edu-Active.com.