Erasmus +: Мабільнасць для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ (2016-2017)

18 лютага 2016 года Белдзяржуніверсітэт распачынае прыём заявак сваіх студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў на ўдзел у праграме "Erasmus +" (Крэдытная мабільнасць) у восеньскім семестры 2016-2017 навучальнага года. Міжнародны абмен студэнтамі і выкладчыкамі ажыццяўляецца на падставе двухбаковых пагадненняў паміж БДУ і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Еўразвязу.

У межах конкурсу даступныя:

  • 5 магчымасцяў для студэнтаў,
  • 2 месца для аспірантаў,
  • 7 - для супрацоўнікаў універсітэта.

Выкладчыкі БДУ ў межах праграмы могуць прайсці стажыроўку альбо чытаць лекцыі ў еўрапейскіх універсітэтах. Для студэнтаў і аспірантаў даступна навучанне ў вышэйшых навучальных ўстановах ЕС з кампенсацыяй выдаткаў на побыт і праезд. Дэдлайн падачы заявак - 8 сакавіка 2016 года. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

Крыніца: UMC.BSU.by.