Erasmus +: Конкурс грантаў для студэнтаў і выкладчыкаў БДУ

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ладзіць конкурс грантаў на навучанне / выкладанне ў адным з партнёрскіх універсітэтаў Еўразвязу ў межах праграмы Erasmus+. Да ўдзелу запрашаюцца: выкладчыкі, студэнты (акрамя першага і апошняга курсу), магістранты (першы год навучання), аспіранты (першы і другі год навучання). Спіс прымаючых універсітэтаў можна знайсці тут.

Патрабаванні да навучэнцаў: сярэдні бал - мінімум 7, валоданне замежнай мовай (згодна з патрабаваннямі замежнага ўніверсітэта), адсутнасць акадэмічных і фінансавых запазычанасцяў.

Кандыдаты-навучэнцы мусяць падаць наступныя дакументы:

Спіс дакументаў для кандыдатаў-выкладчыкаў:

  • анкета выкладчыка,
  • рэзюмэ,
  • дакумент-пацверджанне валодання мовай мабільнасці,
  • план выкладання / стажыроўкі,
  • абгрунтаванне значнасці рэзультатаў мабільнасці для БДУ,
  • ліст падтрымкі прымаючага ўніверсітэта.

Пакет дакументаў (на рускай мове) неабходна даслаць у электронным варыянце на е-мэйл: Gonchar@bsu.by, бумажны варыянт неабходна прадставіць асабіста па адрасе: Мінск, вул. Ленінградская, 20, пакой 407 (час працы: 9:00 - 13:00, 14:00 - 17:00, тэл. для даведак: (017) 209 53 32).

Дэдлайн - 15:00 15 кастрычніка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра праграму - тут.

 

Паводле: Adukacyja.info.