Ельскі ўніверсітэт: Стыпендыяльная праграма імя Марыса Грынберга (ЗША)

Ельскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) вітае лідараў з любой краіны свету, якія вылучыліся ў сваёй прафесіі ў краіне, рэгіёне ці на міжнародным узроўні, і прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Марыса Грынберга у 2017 годзе.

Стыпендыятамі могуць стаць прадстаўнікі розных сфер: бізнесу, НДА, мастацтва, медыя, абароны ці рэлігіі.

На праграму запрашаюцца кандыдаты, якія адыгрываюць ролю ў руху і паскарэнні працэсаў перамен.

У праграме будуць удзельнічаць прадстаўнікі розных сектараў з усяго свету, розных спецыяльнасцей і талентаў.

Тэрмін праграмы - з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня 2017 года.

Профіль кандыдатаў:

- ад 5 да 20 гадоў прафесійнага стажу, дэманстрацыя прафесійных дасягненняў, сярэдні ўзрост кандыдатаў праграмы - 39 гадоў;

- вольнае валоданне ангельскай мовай;

- неамерыканскае грамадзянства.

Стыпендыя ўключае: пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Нью-Хэйвэне (1-2-пакаёвая кватэра), медыцынскую страхоўку, выдаткі на вандроўку з роднай краіны (абодва бакі).

Дэдлайн - 7 снежня 2016 года. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Адказы на дадатковыя пытанні можна знайсці тут. Даведкі праз е-мэйл: Applicant.WorldFellows@Yale.edu.

 

Паводле Edu-Active.com