ÉGALITÉ: Медыямайстэрня ў Мінску

З 30-га красавіка па 2-га траўня 2015 года ў Мінску пройдзе трэнінг па стварэнні відэаінтэрв'ю, які ладзіць Медыямайстэрня "Эгалітэ".

Прадугледжаны ўмовы ўдзелу і аплата транспартных выдаткаў для людзей з абмежаванай фізічнай мабільнасцю.

Медыямайстэрня працуе пры спартова-рэабілітацыйным комплексе для людзей з інваліднасцю "Эгалітэ".

Трэнінг зарыентаваны на пачаткоўцаў, відэааматараў, якія жадаюць удасканаліць свае навыкі, атрымаць сучасныя медыйныя веды.

Падчас заняткаў ўдзельнікі 3-дзённага трэнінгу напішуць сцэнар, зробяць здымкі і мантаж уласнага відэаінтэрв'ю.

Праграма навучання ўключае:

  • працу з відэа і гукам,
  • знаёмства з асновамі відэамантажу,
  • напісанне сцэнару для відэаінтэрв'ю,
  • вывучэнне тэхнікі інтэрв'ю,
  • досвед каманднай працы.

Вітаюцца студэнты і людзі з абмежаванымі магчымасцямі старэйшага ўзросту (больш за 50 гадоў). Перавагу атрымаюць заяўкі, якія падаюць каманды з 2-х чалавек, а таксама медыяаматары ці медыяспецыялісты.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету да 21:00 26 красавіка 2015 года.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: eg.media.workshop@gmail.com.

 

Паводле Egalite.by.