E-Teacher - анлайн-праграма для выкладчыкаў ангельскай мовы (Беларусь)

Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе выкладчыкам ангельскай мовы ўдзел у анлайн-праграме "E-Teacher".

Праграма прызначана для прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць навыкі выкладання амерыканскай ангельскай. Анлайн-курс разлічаны на 8 тыдняў.

Навучальныя модулі ўключаюць наступныя тэмы: ацэнка вучняў, выкладанне тэхнікі чытання і пісьма, адукацыйныя тэхналогіі ў класе замежнай мовы, навыкі крытычнага мыслення і знаёмства з замежнай культурай, інш.

Поўнае апісанне анлайн-курса можна спампаваць тут. З патрабаваннямі да кандыдатаў-навучэнцаў можна азнаёміцца тут.

Каб падаць заяўку на ўдзел, калі ласка, адпраўце запоўненую анкету на е-мэйл: BelarusProgram@state.gov (з тэмай ліста "The American English E-Teacher Program").

Дэдлайн - 31 кастрычніка 2016 года. Абраныя кандыдаты будуць абвешчаны да 20 лістапада 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле By.USembassy.gov