Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) у Беларусі шукае валанцёраў

Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) у Беларусі запрашае на адкрыццё Цэнтра інавацый і партнёрства і шукае з гэтай нагоды валанцёраў.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- узрост ад 18 год;

- веданне ангельскай;

- магчымасць правесці 1 ліпеня 2016 года разам з камандай UNICEF у Беларусі на свежым паветры.

Усе зацікаўленыя мусяць ліставаць да 12:00 па мінскім часе 24 чэрвеня 2016 года на е-мэйл: nlukina@unicef.org (Надзея). Колькасць валанцёраў абмежаваная. Падрабязней - тут.

Паводле UNICEF Belarus.