Дзень Еўропы: Міжнародны адукацыйны кірмаш (Мінск)

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў  Беларусі, амбасады краін ЕЗ запрашаюць навучэнцаў, выкладчыкаў, студэнтаў і даследчыкаў на Міжнародны адукацыйны кірмаш, прысвечаны Дню Еўропы.

Мерапрыемства пройдзе 26 траўня 2015 года з 13 да 18 гадзін у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры Йоханэса Рау (пр. Газеты "Праўда", 11). На кірмашы будуць ладзіцца сустрэчы, прэзентацыі, урокі замежных моў і віктарыны, конкурсы. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з еўрапейскімі адукацыйнымі праграмамі.

Пра ўсе плюсы агульнаеўрапейскай адукацыйнай праграмы "Erasmus+" раскажуць супрацоўнікі офіса праграмы ў Рэспубліцы Беларусь. Будучыя і цяперашнія навуковыя даследчыкі змогуць пазнаёміцца з праграмай Марыі Складоўскай–Кюры, а беларусы ва ўзросце 18-31 год - з магчымасцямі Еўрапейскай валанцёрскай службы. Выступать з прэзентацыямі і адказваць на пытанні будуць прадстаўнікі Германскага фонда адукацыйных абменаў і Інстытута Гётэ, Цэнтра шведскіх даследаванняў, амбасадаў Фінляндыі, Францыі, Балгарыі, Брытаніі, Італіі, Латвіі і Чэхіі, а таксама адукацыйных інстытутаў і фондаў Літвы і Польшчы.

 

Праграма мерапрыемства (прэзентацыі):

 

13:00 - 14:00  "Вандруй, дапамагай, жыві! Магчымасці Еўрапейскай валанцёрскай службы для маладых беларусаў" (Офіс прасоўвання ініцыятыў)
13:00 - 14:00 "Адукацыя ў Балгарыі: магчымасці для замежных студэнтаў" (Амбасада Балгарыі ў Беларусі)
13:00 - 14:00 "Wandel durch Austausch / Абмен нясе перамены" (DAAD)
13:00 - 16:00 Прэзентацыя Фонда падтрымкі адукацыйных абменаў Літвы, "Літоўска-беларускія культурныя і моўныя сувязі: учора і сёння", інтэрактыўная выстава "Літоўская мова навобмацак" (працуе да 18-й гадзіны, праводзіцца Інстытутам літоўскай мовы)


14:00 - 15:00 "Пра ўсе плюсы Erasmus+" (Офіс праграмы Erasmus+ у Рэспубліцы Беларусь)
14:00 - 15:00 Інстытут Гётэ: МОСТ для моў і культур
14:00 - 16:00 "Aдукацыя ў Польшчы – цудоўны выбар!" (Адукацыйны фонд "Перспектывы")

15:00 - 17:00 "Паступаем з Беларусі ў брытанскі ўніверсітэт. Што і калі?" (Амбасада Брытаніі ў Беларусі), "Навучанне ў Брытаніі па стыпендыі "Chevening". Мой досвед"
15:00 - 16:00 "Праграма Марыi Складоўскай-Кюры: твой мiжнародны старт у навуцы" (Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕЗ па навуцы і інавацыях у Беларусі)

16:00 - 17:00 "Вышэйшая адукацыя ў Італіі" (Амбасада Італіі ў Беларусі)
16:00 - 18:00 "Адкрый для сябе Фінляндыю" (Аддзяленне Амбасады Фінляндыі ў Беларусі), Цэнтр шведскіх даследаванняў: адукацыя, праграмы і стыпендыі, "Магчымасці навучання ў Нарвегіі"
16:00- 18:00 "Вышэйшая адукацыя ў Францыі" (Амбасада Францыі ў Беларусі), "Жыццё ў Францыі (плюсы і мінусы)", сертыфікаты па французскай мове

 

Паводле UK in Belarus - British Embassy Minsk.