Дыскусія па праблемах дыскрымінацыі і няроўнасці ў Мінску

Рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя "Грамядзянскі форум" 9 лістапада 2014 года арганізуе дыскусію "Дыскрымінацыя роўных", прысвечаную Міжнароднаму дню супраць фашызму, расізму і антысемітызму.

Госці дыскусіі разам с запрошанымі экспертамі будуць абмяркоўваць праблемы дыскрымінацыі і падставы для яе. Удзельнікі сустрэчы разгледзяць прыклады дыскрымінацыі ў адносінах да меншасцяў і сацыяльных групаў па этнічнай, моўнай, рэлігійнай прыналежнасці, сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці, а таксама абмяркуюць сітуацыі абмежаваных магчымасцяў у грамадстве.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 13 гадзін 7-га лістапада 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Дыскусія пройдзе ў Мінску 8-га лістапада 2014 года з 11 да 18 гадзін. Падрабязнасці - праз е-мэйл: participants@civilforum.eu.

Паводле Civilforum.by.