Deutsche Welle: Інтэрнатура для журналістаў (Германія)

"Нямецкая хваля" (Германія) запрашае журналістаў прайсці інтэрнатуру у накірунку тэле-, радыёвяшчання, анлайн-медыя, камунікацый альбо ў Акадэміі DW.

Тэрмін інтэрнатуры: 1-6 месяцаў.

У галіне радыё і анлайн-вяшчання "Нямецкая хваля" прапануе інтэрнатуру на 30 мовах (штаб-кватэра ў Боне, Германія). Тэлевізійныя спецыялісты запрашаюцца ў Берлін - вытворчасць тэлепраграм і вяшчанне ажыццяўляецца на нямецкай, арабскай, іспанскай і ангельскай мовах. Рэдакцыйныя заданні будуць залежыць ад напрацаванага прафесійнага досведу.

Звычайна "Нямецкая хваля" аплочвае прафесійныя стажыроўкі: памер аплаты залежыць ад кваліфікацыі і пачынаецца ад 310 еўра на месяц.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- мінімум 3 скончаныя акадэмічныя семестры,

- журналісцкі досвед на ТБ, радыё і/альбо анлайн.

Кандыдаты мусяць даслаць наступныя дакументы:

  • CV і фота,
  • апісанне практычнага журналісцкага досведу,
  • напісаныя і апублікаваныя матэрыялы (3-5 прыкладаў) - электронныя носьбіты не прымаюцца,
  • пацверджанне валодання замежнай мовай (адпаведнай мове дэпартаменту/рэдакцыі, дзе Вы збіраецеся прайсці стажыроўку),
  • пацверджанне ўніверсітэта/рэдакцыі,
  • ліст з апісаннем пажаданага тэрміна стажыроўкі, рэдакцыйнага аддзелу і тэматыкі (навіны, спорт, бізнэс, культура, г.д.).

Дакументы неабходна даслаць да 30 кастрычніка 2015 года.

Для інтэрнатуры Акадэміі DW, радыё-, анлайн-вяшчання, па камунікацыях неабходна ліставаць на е-мэйл: jouausb@dw.de, альбо паштовы адрас:

Deutsche Welle
Journalistische Ausbildung
Dr. Helmut Osang
Kurt-Schumacher-Strasse 3
53113 Bonn

Для інтэрнатуры па тэлевяшчанні неабходна ліставаць на е-мэйл: fabian.von-der-mark@dw.de, альбо на пошту:

Deutsche Welle
Multimedia Global
Fabian von der Mark
Voltastrasse 6
13355 Berlin

Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: internship@dw.de, альбо на электронны адрас:  volontariat@dw.com, па тэл.: +49 228 429 22 42 (спадар Ramón García-Ziemsen). Поўная інфармацыя пра інтэрнатуру - тут.

Паводле YouthOp.com.