Даступнасць адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства і Расіі - Семінар ў Львове

12-16 кастрычніка 2016 года ў Львове (Украіна) пройдзе семінар "Даступнасць адукацыі ў краінах "Усходняга партнёрства" і Расіі". На семінар запрашаюцца: работнікі з моладдзю, трэнеры, моладзевыя лідары, інш. Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, грамадскіх рухаў, палітычных партый, студэнты эканамічных і палітычных дысцыплін або факультэтаў журналістыкі, незалежныя палітычныя актывісты.

Семінар разлічаны на 30 удзельнікаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі.

Працоўная мова мерапрыемства - ангельская.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн - 15 верасня 2016 года. Даведкі праз е-мэйл: DavidMirvelashvili@hotmail.com. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.