Даследчыя візіты для эканамістаў (Францыя)

Фундацыя "Банк дэ Франс" прапануе адмысловую праграму для спецыялистаў, якія жадаюць зрабіць даследванні ў банкаўскай ці фінансавай галіне. Мэта праграмы – садзейнічаць навукова-даследчай дзейнасці ў банкаўскай сферы, а таксама абмену ідэямі паміж Банкам Францыі і акадэмічнай супольнасцю. Запрошаныя навукоўцы будуць забяспечаны ўсім неабходным для працы над публікацыяй у адмысловым міжнародным часопісе.

Даследчыя тэмы праграмы:
- грашова-крэдытная палітыка і цэны;
- фінансавая стабільнасць;
- фінансавыя заснаванні і рынкі.

 Даследванні будуць праводзіцца цягам некалькіх тыдняў. Зацікаўленным даследчыкам неабходна даслаць свой праэкт на скрыню: fondation.rech@banque-france.fr
Кантактная інфармацыя - па тэл. +33 1 42 92 29 91.

Паводле adukacyja.info