Стыпендыі для археолагаў-даследчыкаў ва Ўніверсітэце Осла

Універсітэт Осла (Нарвегія) прапануе стыпендыі ў дактарантуры для даследчыкаў-археолагаў.

Памер стыпендыі - 430 500 - 475 400 нарвежскіх крон (таксама прадугледжана сацыяльная дапамога). Вітаюцца праекты даследаванняў, што скіраваны на вывучэнне грамадскіх трансфармацый, гаспадаркі (эканомікі), заснавання паселішчаў, арганізацыі грамадства, тэхналогій, рытуалаў пахавання, ідэнтычнасці. Апісанне праекту даследавання мусіць быць тэарэтычна і метадалагічна абгрунтаваным. Стыпендыят атрымае магчымасць удзелу ў даследчыцкім трэнінгу, а таксама абараніць доктарскую (PhD).

Кандыдаты мусяць валодаць ступенню магістра (або эквівалент). Працяг праграмы - 3 гады.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку ў pdf-фармаце, якая змяшчае:

- ліст-заяўку з апісаннем кваліфікацыі і падстаў удзелу;

- CV;

- транскрыпт дыплома (магістра);

- дэталёвае апісанне праекту.

Дэдлайн - 1 жніўня 2016 года. Падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле MladiInfo.eu.