ДарУма - першая дабрачынная канферэнцыя (Мінск)

17 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе "ДарУма" - першая дабрачынная канферэнцыя па прыцягненні рэурсаў. Арганізатар мерапрыемства - мясцовае грамадскае аб'яднанне "Солнечный круг".

Тэмы канферэнцыі: апошнія трэнды ў галіне пошуку і збору рэсурсаў, гранты і праграмы, карпаратыўная сацыяльная адказнасць, дзяржпраграмы падтрымкі, пляцоўкі для развіцця ў Мінску (Сеціва, каворкінг, інкубатар), агляд прававога рэгулявання.

На канферэнцыю запрашаюцца: аўтары цікавых праектаў; кіраўнікі кампаній і прадстаўнікі інвестыцыйных структур; экперты ў галіне эканомікі, фінансаў, бюджэтавання, інвестыцый; установы адукацыі, культуры і спорту; некамерцыйныя арганізацыі; валанцёры, актывісты, фрылансеры, энтузіясты, інш.

Удзельнікі канферэнцыі змогуць пазнаёміцца з:

- прыкладамі паспяховага прыцягнення інвестыцый на развіццё праекта;

- перавагамі і асаблівасцямі разнастайных спосабаў прыцягнення рэсурсаў;

- крытэрамі адпаведнасці праекта для лепшага прыцягнення рэсурсаў;

- спосабы вызначэння і мінімізацыі рызык пры выбары шляхоў прыцягнення знешніх рэсурсаў ва ўмовах крызісу.

Госці мерапрыемства маюць магчымасць завесці новыя кантакты і сувязі, абмяняцца досведам, атрымаць актуальную інфармацыю.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней за 15 верасня 2016 года прайсці рэгістрацыю на гэтай старонцы. Аплата ўдзелу ў канферэнцыі - дабрачынны ўнёсак на дапамогу хвораму дзіцяці (для праходжання курсу рэабілітацыі ў польскім Цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі OLINEK).

Даведкі па тэл.: (025) 511 55 38 (Кацярына), праз е-мэйл: krugsolnechny@gmail.com (з тэмай ліста "ДарУма").

 

Крыніца: МОО "Солнечный круг"