Дактарантура для даследчыкаў Каспійскага рэгіёну

Гарадскі ўніверсітэт Дубліна (Ірландыя) прапануе 4 стыпендыі PhD для даследчыкаў на ўдзел у праекце "Каспій: дактарантура для будучых спецыялістаў па развіцці і кааперацыі ў Каспійскім рэгіёне". Праект атрымаў фінансаванне Выканаўчай агенцыі даследаванняў Еўракамісіі ў памеры 3,8 еўра і ўвасабляе сабой інавацыйную сетку навучання, якая аб'ядноўвае Ўніверсітэт Генту, Талінскі тэхналагічны ўніверсітэт, Універсітэт Оксфард Брукс і інш.

Тэрмін стыпендыі - 36 месяцаў. Пачатак - 1 верасня 2015 года.

Даследчыкі атрымаюць фінансаванне праз праграму Марыі Кюры, бюджэт на падарожжа і навуковую працу па наступных тэмах:

  • Устойлівы аўтарытарызм у Цэнтральнай Азіі: паміж міжнароднымі рухамі і ўнутранымі абмежаваннямі,
  • Слабыя апазіцыйныя партыі альбо іх адсутнасць, выбарчыя працэсы і крыніцы ўлады вакол Каспійскага рэгіёну,
  • Жанчыны і парламент у аўтакратычных дзяржавах: спаборніцтва за доступ да палітычных пасадаў у Каспійскім рэгіёне,
  • Дзеячы грамадскай супольнасці і палітычны ўдзел у Цэнтральнай Азіі і Іране: рухі дэмакратызацыі і палітычная кааптацыя.

Навуковыя даследаванні будуць скіраваны на вывучэнне сацыяльнага ўплыву хуткіх эканамічных пераменаў на асобу і арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў спецыфічных правінцыях і гарадах Каспійскага рэгіёна.

Даследчыкі атрымаюць магчымасць акадэмічнай падрыхтоўкі і практычнага досведу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- магістратура па паліталогіі ці ў блізкіх дысцыплінах,

- дысцыплінаванасць і здольнасці самастойна праводзіць даследаванні,

- выдатнае веданне вуснай і пісьмовай ангельскай мовай (дадатковае валоданне адной з моваў Каспійскага рэгіёна будзе пераважным для кандыдата),

- стрэсаўстойлівасць,

- падрыхтаванасць да частых падарожжаў,

- вітаецца папярэдні даследчы досвед у былым СССР ці Ўсходняй Еўропе.

Кандыдаты мусяць да 14:00 31 сакавіка 2015 года даслаць на электронны адрас "donnacha.obeachain@dcu.ie" (тэма ліста "CASPIAN application") наступныя дадзеныя:

  1. падрабязнае рэзюмэ са спісам нядаўніх публікацый,
  2. праектныя прапановы па адной з тэмаў даследаванняў (2 старонкі),
  3. ліст-заяўку (інтарэсы кандыдата да даследаванняў у Каспійскім рэгіёне ці наяўнасць даследчага досведу),
  4. прозвішчы/імёны і кантакты 3-х асобаў, якія могуць даць прафесійныя рэкамендацыі кандыдату.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаны на Skype-інтэрв'ю. Дадатковая інфармацыя пра праект размешчана тут.

 

Паводле DCU.ie.