Дадатковая адукацыя дарослых: Бясплатны курс для выкладчыкаў Гродненшчыны

Гродненскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў "ВІТ" прапануе доўгатэрміновы навучальны курс для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў з Гродненшчыны, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых.

Тэрмін навучання - жнівень - лістапад 2016 года. Навучэнцы пазнаёмяцца са стандартамі нефармальнай адукацыі і сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых. Удзельнікі маюць магчымасць удасканаліць навыкі арганізацыі, распрацоўкі, ацэнкі навучальных праграм для розных мэтавых груп.

Навучэнцы змогуць распрацаваць уласную адукацыйную праграму і апрабіраваць яе на мясцовым узроўні па заканчэнні курса.

Вядоўцы курсу - беларускія спецыялісты і эксперты ў галіне адукацыі дарослых.

Запрашаюцца: настаўнікі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі бібліятэк, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзеншчыны, інш.

Праграма навучання складаецца з 3-х навучальных дыстанцыйных модуляў (4-6 гадзін на тыдзень), 3-х аднадзённых сесій у Гродне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • досвед працы ў галіне дадатковай адукацыі дарослых;
  • валоданне кампутарам і навыкі працы з сеткай Інтэрнэт;
  • інтарэс да развіцця ў сферы адукацыі дарослых.

Навучанне бясплатнае. Выдаткі, звязаныя з вандроўкамі ў Гродна, удзельнікі аплочваюць самастойна.

Для ўдзелу ў курсе неабходна зарэгістравацца анлайн да 10 жніўня 2016 года. Даведкі - праз е-мэйл: VNikanovich@gmail.com (спадар Віталь Нікановіч).

 

Паводле Adukacyja.info.