DAAD: Летні семінар па міжнародным крымінальным праве (Германія)

Былыя стыпендыяты Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD), а таксама іншых устаноў (фондаў) Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, якія навучаюцца або працуюць у сваёй краіне, запрашаюцца ва Ўніверсітэт Пасаў (Баварыя, Германія) на летні семінар па міжнародным крымінальным праве, які пройдзе 13-18 чэрвеня 2016 года.

Германская служба акадэмічных абменаў аплочвае пражыванне (у 2-месным нумары ў гатэлі), харчаванне і праезд удзельнікаў семінару.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку ў pdf-файле (на нямецкай мове) на электронную скрыню: perspektive-osteuropa@uni-passau.de. Дэдлайн - 6 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле DAAD-ic-Minsk.by.