Cтыпендыя імя Аркадзя Смоліча для навучэнцаў (Беларусь)

Студэнты беларускіх ўніверсітэтаў і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў могуць падаць заяўку на атрыманне стыпендыі імя Аркадзя Смоліча.

Стыпендыя прысуджаецца за выдатную грамадскую, культурную, сацыяльную актыўнасць у справе развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Мэта фундатараў - падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў Беларусі.

Стыпендыя названа ў гонар Аркадзя Смоліча - беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, аднаго з заснавальнікаў БНР, загадчыка кафедры геаграфіі БДУ, сябра Прэзідыума Акадэміі навук Беларусі.

Заяўку на стыпендыю могуць падаць кіраўнікі/каардынатары/адміністратары грамадскіх ці сацыяльных ініцыятыў/праектаў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі. Заяўнік мусіць быць студэнтам, навучэнцам.

Стыпендыя выдаткоўваецца штомесяц у памеры 100 беларускіх рублёў. Стыпендыяльны фонд збіраецца праз дабрачынныя ахвяраванні. Даведкі праз е-мэйл: ByStudenty@gmail.com.

Дэдлайн - 1 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле Smolich.by