Chatham House: Стыпендыі Акадэміі Роберта Боша

Каралеўскі інстытут міжнародных адносін Chatham House (Брытанія) у партнёрстве з Фундацыяй імя Роберта Боша (Германія) прапануе стыпендыі для кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Расіі. Стыпендыяльная праграма скіравана на будучых лідараў, даследчыкаў, асоб, фарміруючых грамадскае меркаванне. Праграма мае мэтай прасунуць веды ўдзельнікаў пра постсавецкую палітыку, развіць даследчыцкія навыкі. Стыпендыяты змогуць зрабіць унёсак у даследаванні Chatham House, наладзіць кантакты з акадэмічнай і палітычнай супольнасцю Брытаніі, Германіі і Еўразвязу.

Стыпендыяты на працягу 9 месяцаў будуць працаваць у Chatham House разам з камандай праграмы "Расія і Еўразія". У гэты перыяд удзельнікі праграмы змогуць здзейсніць уласны даследчыцкі праект, звязаны з палітыкай, эканомікай альбо развіццём грамадстваў у постсавецкім рэгіёне. Стыпендыяты зробяць даследчыцкія вандроўкі і наведаюць Германскі савет па знешняй палітыцы ў Берліне.

Уласны даследчыцкі праект можа быць прысвечаны наступным тэмам:

1. Перспектывы эканамічнага росту, мадэрнізацыі і дэмакратызацыі ў краінах Ўсходняга партнёрства і Расіі.

2. Рэгіянальныя эліты і сеткі ўлады.

3. Грамадскія змены, унутрыэтнічныя адносіны, недзяржаўныя дзеячы.

4. Будучыня адносін Еўразвязу і НАТА з краінамі Ўсходняга партнёрства і Расіяй.

5. Бяспека і вырашэнне канфлікту.

6. Перспектывы ўнутрырэгіянальнага канфлікту альбо супрацоўніцтва.

7. Расія і падзеленае суседства з Еўропай.

Падача заявак на ўдзел ажыццяўляецца з 1 красавіка па 31 траўня 2016 года. Рэкамендацыі па падачы заявак - тут. Дакументы неабходна даслаць на е-мэйл: AcademyRobertBoschFellowships@chathamhouse.org. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле ChathamHouse.org.