Часопіс Имена шукае чытачоў-інвестараў (Беларусь)

Беларускі анлайн-часопіс "Имена" запрашае чытачоў ды інтэрнаўтаў праінвеставаць выданне. Мэта інвеставання - зрабіць гэтае медыя грамадскім СМІ, што мае незалежнасць ад рэкламадаўцаў і г.д.

Аўтары часопісу маюць выбудоўваць рэдакцыйную палітыку толькі за кошт сваёй аўдыторыі.

Выданне спецыялізуецца на асвятленні грамадскіх праблем, сацыяльных пытанняў. Пра выданне і ўмовы падтрымкі можна даведацца тут.

Паводле ImenaMag.by.