Цэнтр дэмакратычных даследаванняў запрашае да супрацоўніцтва (Кіеў)

Цэнтр дэмакратычных даследаванняў - гэта праект, заснаваны Германска-польска-ўкраінскім таварыствам пры падтрымцы МЗС Германіі.

Цэнтр набірае 25 кандыдатаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі і Расіі для развіцця супольных групавых даследчых праектаў. Да ўдзелу запрашаюцца: студэнты, дактаранты, актывісты грамадзянскай супольнасці, прадстаўнікі дэмакратычных рухаў "знізу", ініцыятыў па ўрбаністычным развіцці, журналісты.

Тэрмін праграмы - з лістапада 2016 па чэрвень 2017 года. Узрост удзельнікаў - да 29 год. Прадугледжаны стыпендыі. Адукацыйныя мерапрыемствы пройдуць у Кіеве (Украіна). Кандыдаты на ўдзел мусяць ліставаць на е-мэйл: Applications@gpus.eu. Дэдлайн - 11 верасня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле GPU-Society.org.