Бясплатныя курсы польскай мовы (Мінск)

Офіс прасоўвання ініцыятыў (Беларусь) прапануе бясплатныя курсы польскай мовы для ўсіх зацікаўленых незалежна ад узросту.

Заняткі ладзяцца ў Мінску са студзеня па жнівень 2016 года па адрасе: Лагойскі тракт, 22а-2-812.

Расклад першых заняткаў:

- 15 студзеня (пятніца) з 18:00 да 20:00, узровень B2;

- 16 студзеня (субота) з 16:00 да 18:00, узровень А1-А2;

- 18 студзеня (панядзелак) з 18:00 да 20:00, узровень А1-А2.

Удзельнікі мусяць зарэгістравацца праз анлайн-форму. Вядоўца курсаў - польская валанцёрка EVS Моніка Ўранек. Арганізатары вітаюць з боку ўдзельнікаў ласункі і пачастункі да кава-паўз, а таксама паперу (чарнавікі) і іншыя карысныя рэчы. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: +375 29 395 85 02, на е-мэйл: evs.oip@gmail.com.

 

Паводле NGO-OIP.by.