Бясплатныя курсы польскай мовы (Беларусь)

Польскі Інстытут у Мінску прымае заяўкі на бясплатныя курсы польскай мовы на 2015-2016 навучальны год. Адукацыйныя курсы ладзяцца ў Віцебску, Магілёве, Маладзечне і Мінску.

Заняткі пройдуць з кастрычніка 2015 па травень 2016 года па буднях - 2 разы на тыдзень па вечарох (акрамя групы ў Магілёве, дзе ладзяцца дзённыя курсы). Працягласць занятку - 2 акадэмічныя гадзіны.

Вядоўцы курсаў - лектары з Польшчы і выкладчыкі беларускіх універсітэтаў.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 18 гадоў.

Запіс на курсы ажыццяўляецца да 30 чэрвеня 2015 года.

Кандыдатам неабходна запоўніць анлайн-анкету альбо даслаць анкету на е-мэйл: Olga.Gud@instytutpolski.org (з тэмай ліста "ANKIETA"), для кандыдатаў з Маладзечна - на е-мэйл: pani_olga@tut.by (з тэмай ліста "курсы польскай мовы"), ці даслаць поштай на адрас:

Польскі Інстытут у Мінску,

вул. Валадарскага, 6

Мінск, 220030

Кандыдаты могуць пакінуць заяўку ў паштовую скрыню Польскага Інстытута ў Мінску (вул. Валадарскага, 6, 2-гі паверх).

Больш падрабязная інфармацыя пра курсы знаходзіцца тут.

 

Паводле Ampby.org.