Бясплатны анлайн-курс па фандрайзінгу для стартапаў

Адукацыйная анлайн-пляцоўка "Highbrow" прапануе бясплатны дыстанцыйны курс па фандрайзінгу для бізнесоўцаў і аўтараў стартапаў.

Тэмы заняткаў - пошук сродкаў для арэнды памяшканняў, найму персаналу, абсталявання і г.д.

Курс разлічаны на 10 дзён. Навучанне ажыццяўляецца праз электронную пошту - па 5 хвілін у дзень на кожны ліст-эпізод.

Мова навучання - ангельская.

Каб запісацца на курс, неабходна запоўніць анлайн-анкету. Падрабязнасці - тут.

 

 

Паводле CulturePartnership.eu.