Бяспека бізнесу: Бакалаўрыят у Познані (Польша)

Вышэйшая школа гуманітарных навук і журналістыкі (WSNHiD) ў Познані абвяшчае набор на новую праграму бакалаўрыята "Бяспека ў бізнэсе". Гэта першая праграма бакалаўрыята, прысвечаная кіраванню бізнэс-працэсамі ў кампаніях, вытворчых і абслугоўваючых міжнародных карпарацыях, дзяржаўных установах і недзяржаўных арганізацыях.

 Студэнты будуць вывучаць ролю і задачы службаў выведкі і контрвыведкі ў сістэмах бяспекі дзяржавы, даведаюцца, як атрымліваць і аналізаваць інфармацыю. Праграма навучання створаная ў супрацоўніцтве з буйнымі кампаніямі, якія аказваюць паслугі па кіраванню бяспекай у карпарацыі Konsalnet Secure Solutions. Спецыяльнасці праграмы "Бяспека ў бізнэсе": мэнэджэр па інфармацыйнай бяспецы, бізнэс-мэнэджэр па бяспецы. Кошт навучання на дзённым аддзяленні складае 3300 злотых у год. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце альбо па тэл.: + 48 61 27 11 103, 48 697 691 914, ці праз е-mail: angel@wsnhid.pl

 Паводле adukacyja.info