Business Connect - конкурс у сферы малога прадпрымальніцтва (Беларусь)

Дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Свет без межаў" (Беларусь) за падтрымкай Фонда дэмакратыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ладзіць конкурс бізнес-ідэй для малога прадпрымальніцтва "Business Сonnect". Прызавы фонд конкурсу складае 4 тыс. даляраў ЗША. На конкурс прымаюцца прапановы бізнес-праектаў, у якіх могуць удзельнічаць людзі з інваліднасцю. Прапановы мусяць датычыцца разнастайных сфераў: сельскай гаспадаркі, турызму, экалогіі, рамесніцтва, інвэнт- і рэкламнага бізнесу, асветы, культуры, інш.

Конкурс мае мэтай пашырыць прадпрымальніцкую актыўнасць сярод людзей з інваліднасцю.

Свае конкурсныя прапановы могуць заяўляць: студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў, моладзевыя таварыствы, прадпрымальнікі, прыватныя кампаніі і г.д. Колькасць заявак неабмежавана.

Кандыдаты мусяць даслаць заяўку, апісаць сваю ідэю згодна з бізнес-планам. З умовамі ўдзелу ў конкурсе, крытэрамі ацэнкі прапаноў і практычнымі парадамі па складанні бізнес-плану можна пазнаёміцца тут.

Заяўкі прымаюцца:

- праз е-мэйл: wwbcenter@tut.by (з пазнакай у тэме ліста "Конкурс");

- на лічбавым носьбіце па адрасе: 220 099, Мінск, вул. Брэсцкая, 34, офіс 76, Дабрачыннае грамадскае аб'яднанне "Свет бяз межаў".

Апошні дзень падачы заяўкі - 31 траўня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 568 38 86, (017) 398 12 40 (спадарыня Вераніка Герасімава).

 

Паводле Wwb.by.