BISS шукае акадэмічнага дырэктара

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) шукае акадэмічнага дырэктара.

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

- навуковая ступень у галіне грамадскіх навук (вітаецца ступень PhD заходняга ўзору, мінімум - абароненая кандыдацкая дысертацыя);

- мінімум 5 год досведу акадэмічнай працы альбо працы ў даследчых інстытуцыях (think-tanks);

- свабоднае валоданне ангельскай, беларускай і рускай мовамі (здольнасць пісаць навуковыя працы, рэдагаваць і перакладаць);

- веданне на экспертным узроўні беларускай тэматыкі (грамадства, эканоміка, палітыка).

У працоўныя абавязкі ўваходзіць:

  • кіраўніцтва працэсамі падрыхтоўкі, планавання, каардынацыі даследчых/аналітычных праграм BISS;
  • кіраўніцтва прадстаўніцтвам BISS на навуковых і экспертных пляцоўках;
  • кіраўніцтва падрыхтоўкай аналітычных запісак, публіцыстычных матэрыялаў, кніг BISS;
  • кіраўніцтва камандай стыпендыятаў, стажораў, удзельнікаў даследаванняў;
  • планаванне сумесна з адміністрацыйным дырэктарам гадавых бюджэтаў;
  • падтрымка разам з адміністрацыйным дырэктараў кантактаў і сувязей з донарскімі і партнёрскімі арганізацыямі;
  • сумесны з адміністрацыйным дырэктарам пошук фінансавання і падрыхтоўка прапаноў для атрымання фінансавання;
  • удзел у кіраўніцтве падрыхтоўкай мерапрыемстваў (канферэнцый, круглых сталоў, інш.);
  • інш.

Заяўка на пасаду мусіць уключаць:

  1. поўнае акадэмічнае рэзюмэ (CV);
  2. матывацыйны ліст;
  3. сціслы план развіцця BISS (асноўныя накірункі даследаванняў, г.д.) - максімум 3 старонкі.

Кандыдатам неабходна адправіць заяўку на электронны адрас: info@belinstitute.eu. Дэдлайн - 25 студзеня 2017 года. Падрабязнасці тут.

 

Паводле BelInstitute.eu