БІСС набірае экспертаў па распрацоўцы накірункаў рэформаў (Беларусь)

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСС) набірае экспертаў па распрацоўцы прыярытэтных накірункаў рэформаў. Эксперты будуць працаваць у межах праекту "РЭФОРУМ". Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя калектывы, аналітычныя цэнтры, групы экспертаў і асобна ахвочыя спецыялісты.

Эксперты будуць працаваць у наступных сферах:

- развіццё прафесійнай адукацыі ў Беларусі;

- палітыка ў адносінах да людзей з інваліднасцю ў Беларусі;

- стварэнне інфраструктуры сістэмы маніторынгу рэформаў у Беларусі.

 

Кандыдаты мусяць да 4 красавіка 2016 года даслаць заяўку на беларускай або рускай мове на е-мэйл: reforum@belinstitute.eu. Дэдлайн - 4 красавіка 2016 года.

 

Паводле BelInstitute.eu.