Беларускія сацыяльныя прадпрымальнікі запрашаюцца на відэаінтэрв'ю

У межах міжнароднага праекта "Сацыяльнае прадпрымальніцтва - якасць жыцця грамадства" (Латвія, Швецыя, Беларусь) ладзіцца серыя відэаінтэрв'ю. Арганізатары шукаюць сацыяльных прадпрымальнікаў, уласнікаў бізнесу, які вырашае грамадскія праблемы.

Героі інтэрв'ю - сацыяльныя прадпрымальнікі з Швецыі, Латвіі і Беларусі. Відэа ствараецца і распаўсюджваецца ў межах сумеснага праекта па прасоўванні сацыяльнага прадпрымальніцтва.

Калі Вы сацыяльны прадпрымальнік або ведаеце такіх прадпрымальнікаў і жадаеце, каб гэты бізнес пачуў свет, лістуйце на сеціўны адрас: economland@gmail.com. Старонка праекта на Фэйсбуку.

 

Паводле NGO "Youth Education Centre "FIALTA"