Беларускі зялёны крыж: Вакансія бухгалтара (Мінск)

Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" (Беларусь) шукае бухгалтара для працы ў Мінску.

У абавязкі ўваходзіць вядзенне ўліку і справаздачы ў межах удзелу арганізацыі ў праекце "Спрыянне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі", які фінансуецца Еўразвязам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.

Умовы працы - поўная занятасць, тэрмін 1,5 гады з перспектывай пастаяннай працы ў "Беларускім зялёным крыжы".

Вітаюцца навыкі працы ў "1С:Бухгалтэрыя" і досвед працы ў грамадскай арганізацыі.

Кандыдаты мусяць звяртацца па тэл.: (017) 327 79 54, на е-мэйл: e_popova@greencross.by (Алена Вітальеўна Папова).